Неосознанное подсознание 2
І мне даўно ўжо сорамна!
Што ўсё маё жыццё
залежу я ад ворага,
якому ўсё-роўна ...
жывая...хворая ці я...
ці ёсьць кавалак хлеба...
ў суседа,
што ў каталцы інваліднай,
бо нямоглы...
і дапамога ўжо яму мая -
недастатковая...
ў нас абодвух бо
забралі Веру...
І хісткую Надзею скралі...
паклалі ўсё ў свае кішэні...
рублём...
і еўра...
ненавісным ... доларам...
І што павінна здарыцца,
каб гэты сорам...
дапамог ...
не скАрыцца?
То ўкраінскі сцэнар!
То Ўкраіна- моцы нашай мера!
Свидетельство о публикации №114090302269