У дзень народзiн
Тамары Іосіфаўне,
мастачцы, паэтцы і
проста цудоўнаму чалавеку
"Дзень народзін!
Дзень народзін!" -
Кліч пачуўся ў народзе.
І зляцеліся з нябёсаў
феі талентаў, рамёстваў,
надзялілі ўсім Тамару,
і цудоўным мужам-парай.
І анёлаў запрасілі,
каб далі дзяўчыне сілы
і душэўнай цеплыні
ды духоўнай вышыні.
І яна не размяняла
таленты на тым шляху,
па якім шпацыравала,
горда ўзняўшы галаву.
Хоць жыццё ішло,збірала,
быццам пацеркі,гады
(многа іх ужо ці мала?)
стан і голас - малады!
Дык жадаем вам сягоння
ў здароўі пражываць!
А ў наступныя стагоддзі
толькі шчасце маляваць!
Свидетельство о публикации №114090208912