Анёлы i дэманы
Вiльготным пер'ем ад празрыстых крылаў
Б'е; пырскае iльдзiсты колкi свет
Блiскучым позiркам,i мудрым i гняўлiвым.
А дэман шэпча, сцiплае цяпло
Лiпучай медавухай разлiвае,
Ўкахаўшыся, анёлу рве крыло,
Ды i мяне глупотай даракае.
Я ў стозе сена, дрыжачы, ляжу
Ў вульгарнай, вымаклай наскрозь сукенцы.
I дэману ў каханнi варажу,
Анёла праваждаю ў Рая сенцы.
Ад болю болей мне слязы не лiць.
Ад болю болей не казаць i слоўца.
I дэману- бясконцы смутак пiць.
Анёлу- зiхацiць блакiт бясконцы.
Свидетельство о публикации №114090100706
Тады нешта такое вы напісалі, я падумала, што цяжкае захворванне маеце. Думала, нешта здарылася.
Не памятаю, даўно было.
Дабранач.
Ольга Маро 13.12.2015 00:10 Заявить о нарушении