Шчасце, гэта наперад iсцi!

Я за гэта цябе паважаю -
За жаданне наперад ісці!
Бо ў табе я сябе ўспамінаю,
Што і як сам  рабіў у жыцці!

Пака мы поўны сіл, не калекі,
І, як даў Бог нам таленту жменю,
Будзем разам тварыць, каб навекі
Засталося другім на здзіўленне!

Тэрапію, што мы, дасць Бог,  створым,
Што другіх далёка міне,
Што дасць шанс стаць здаровымі хворым,
І пашану табе, і мо' мне.

Нашай справай мы будзем шчаслівы,
І тварыць яе будзем да скону,
Каб ніхто плёткай хціва-зласлівай
Справы той не запэцкаў карону.

Мы сябрамі, калегамі будзем,
Колькі я пажыву на зямлі.
Можа побач і шчасце здабудзем,
Да якога мы разам ішлі.

Я згубіць не баюся  што маю!
Бо адно зразумеў у жыцці -
Хто набытак адно назірае,
Шчасця болей не зможа знайсці!


Рецензии