Хваля
Над морам вецер свішча злосна,
Бунтуе хваляў мерны ход.
Як маякі, у дзюнах сосны
Няўхільна ззяюць цэлы год.
Там хваля з небам у абдымку,
Не распазнаць, дзе далягляд,
Бяжыць на бераг, без прыпынку,
Ды толькі бераг ёй не рад.
Яна бяжыць з маркотным гулам,
Зрывае пену з грабянёў
І на пясок вільготны, чулы,
Прыляжа ў стоме, без слядоў.
Абдыме бераг, пацалуе,
Неўпрыцям сыйдзе ў Вечны сон...
Бяжыць яшчэ адна, ды тую,
Суніме ўраз зацяты звон.
Зайдуцца чайкі немым крыкам,
Застыне ў роспачы прыбой,
Тугу, у дзюнах, сосны ціха
Засцяць бурштынавай слязой.
Лета 2014. Рыжскае ўзмор'е.
Свидетельство о публикации №114083104739
У свой час закончыў беларускую сярэдняю школу і маю веды па беларускай мове
ў аб'ёме школьнай праграмы. Апошнія сорак гадоў жыву за мяжой Беларусі,
але родную мову не забываю.
З удзячнасцю за чытанне і водзыў.
Добрага Вам настрою і плённай творчасці.
Леонтий Обринский 07.12.2016 20:08 Заявить о нарушении
Якiя чароўныя словы!..
Аб летнiм свiтаннi,
Аб першым спатканнi
Пiшу на бацькоўскай я мове.
Надежда Чмара 07.12.2016 21:09 Заявить о нарушении