Наш лёс вызначаюць людзi!
Заручаць і развядуць - ўсё як мае быць!
Бо без плётак іх жыццё нецікавым будзе,
Бо сэнс іхняга жыцця - нешта гаварыць.
І не важна, ці было, ці, мо, чулі людзі.
Бо фантазіям людскім і граніц няма.
Тым жыло заўжды сяло і далей жыць будзе,
А мы кажам - гэта лёс, нават ты сама!
Але пройдзе нейкі час і стомяцца людзі.
Будуць плёткі пра другіх занімаць умы.
І сяло забудзе нас, як і ўсё забудзе,
Калі толькі наш праект зрабіць зможам мы!
Свидетельство о публикации №114083103765