Вестачка
Ад цябе мне прынес прывітанне.
Расказаў, што ляцеў ён здалёк
І паслала яго, што каханне,
Каб ён вестачку ранкам прынёс
З роднай вёскі мне,з роднага краю
І сказаў, што не трэба ліць слёз,
Бо разлуку каханне змагае!
Будзем разам, каб цэлую ноч
У пяшчотах кахання забыцца.
Ты з дарогі да мэты не збоч,
Сэрцы разам тады будуць біцца!
Каб навекі застацца ўдваіх
І не ведаць каб развітання,
Трэба верыць, што ў дзеях усіх
Быць асновай павiнна каханне!
Свидетельство о публикации №114083000896