Ярасць...

Ярасць  хлопца ахапіла -
Ох,  зняважылі яго!
Кроў  кіпела  маладая,
Ён  жа  слухае  сваё...    
Грукнуў моцна ён дзвярыма
І памчаўся прэч адсюль.
Толькі маці горка плача,
Як  і  тысячы  матуль.      
А гады ляцяць як вецер,
Не  павернеш  іх назад.
Успаміны як  нахлынуць-
Будзеш  гэтаму не рад...
І  калі  не стане маці,
Брыдка будзе ўспамінаці,
Як  вы  лаялі, крычалі
І  штурхалі  сваю  маці.
Ёй   заўсёды  памагайце
І кахаць  ёй дазваляйце.
Пашкадуйце сваіх маці,
Горка будзе,так і знайце!


Рецензии