Так, я твой габелен!
Ад усіх перамен
Беражы ты мяне, нібы вока.
Знай - і мой прыйдзе час!
Будуць ведаць пра нас
Людзі ўсе - і сябры, і здалёка!
Тады казка мая,
Што табе баяў я,
Ажыве ўся і зробіца дзеяй.
Новых многа сяброў,
Віншаванняў і слоў
Раптам з'явіцца з гэтай падзеяй.
Але дзе б ні было -
Горад хай ці сяло,
Мне пяюць діфірамбы ад рана,
Помніць буду цябе
Ў шчасці я і ў журбе,
Бо ты ёсць і ты будзеш кахана!
Свидетельство о публикации №114082605616