Колосья под Серпом Его

“Каласы  пад  сярпом  Яго…”
***
Зазірнуў
за  мяжу  жыцця,
разуменне  дзе  наша  збіраецца,
каб пабачыць  таго  Жняца,
што  на  ніве  людской  стараецца.

Каб  спытаць  у  Яго,
спазнаць,
як  ў  чарговасьці  Ён  разбіраецца,
каму – жыць,
а  каму – паміраць...
І  чаму,
не  усім – да  старасьці.

І  пабачыў  Яго,
і  спытаў.
Адказаў  Ён  адразу, не  тоячысь –
Я  вас  жну.
Пад  сярпом  хто  з  вас  там –
не  цікавіць  мяне,
аніколечкі...
*+*
26  Жніўня 2014 г.


Рецензии