Летуценна праляцела лета

Летуценна праляцела лета -
Саступіла восені шляхі.
Толькі я калісьці бачыў гэта:
Лісце, поле, пахар ля сахі.

Дрэвы лісце скінулі, паснулі
У віры няспраўджаных падзей.
Мы у восень па вясне сумуем,
Спадзяемся ў ёй спаткаць свой дзень.

Дапаўняем думкамі кружэлак,
Што жыццём прыдуманы да нас.
Што ж даждом ты восень заімжэла? -
Не губляй красы ў імклівы час.

Паглядзі, як радуюцца дзеці
Фарбам маляўнічае пары!
Як у парку лісце кружыць вецер,
І прыносіць радасць дзетвары!

Я лістоў кляновых назбіраю -
Для нашчадкаў восень засушу.
Раптам заўтра восені не стане? -
Што тыды я ўнукам пакажу.


Рецензии