Родная зямля
Як непагадзь вытрымлівае хата.
Пазнала Ты і князя і круля,
Пазнала і гвалтоўніка і ката.
Ты вытрымаеш грукат навальніц
І тое,што з чыёй-та злой нагоды
Па жылах Тваіх лекавых крыніц
Даўно бягуць атручаныя воды.
Ты вытрымаеш спёку і мароз
І, нават калі душу рве ад здзекаў,
Ніхто з іх не убачыць Тваіх слёз,
Як і ніхто не бачыў іх ад веку.
Паўстанеш,нібы сфінкс той,з усяго
Якую б лёс не рыхтаваў прыгоду.
Не вытрымаеш толькі аднаго -
Калі цябе няма дзеля народу…
Свидетельство о публикации №114082610435