Няхай балiць, я чую, што жывы!
Я ведаю, што зноў тварыць сумею,
І бачыць твае вочы візаві,
І цалаваць грудзей тваіх лілею!
Няхай баліць! І чым вастрэй той боль,
Чым безнадзейней нашая сустрэча,
Прашу цябе, кахаць ты мне дазволь,
Бо я жывы, і ўсё яшчэ не вечар!
Няхай баліць! Надзеі промень мне
Мілей за усё і, нават пры тым болі,
Ён - памяць аб радзімай старане,
Аб роднай Тучы і аб родным полі!
Дык не шкадуй! Як можаш, так кахай!
І я, каханнем тым тваім сагрэты,
Буду тварыць, няўмелыя няхай,
Ды самыя сардэчныя санэты!
Свидетельство о публикации №114082610322