Дождж кахання

Дождж за акном поіць зямлю --
Вецер зрывае апошняе лісце.
Разам з табой песню пяю,
Каб гэту восень успомніць калісцьці.
Кружыць лісцё наша жыццё,
Круціць кружэлак сутрэч і растанняў.
Каб не згарэў сэрцаў касцёр,
Каб у душы расквітнела каханне.
    
Прыпеў:         
Дзень, калі сустрэліся з табою
Прамільгнуў у думках, нібы сон.
Пажаўцелай восеньскай парою
Нас з'яднаў адзіны парасон.
Ты глядзела ў вочы сарамліва
І ісці спяшалася дамоў.
Першае сустрэчы напаміны --
Гэта дрэў прамоклы парасон.

Вусны твае - нібы букет
Ружаў, што я падарыў пры сустрэчы.
Восеньскі дождж - кропель балет
І незабыўны кастрычніцкі вечар.
Будзем кружыць і сябраваць.
Будзем спраўляць разам нашыя святы.
Покуль агнём вочы гараць --
Рана ісці закаханым дахаты.

Прыпеў:         
День, калі сустрэліся з табою
Прамільгнуў у думках, нібы сон.
Пажаўцелай восеньскай парою
Нас з'яднаў адзіны парасон.
Ты глядзела ў вочы сарамліва
І ісці спяшалася дамоў.
Першае сустрэчы напаміны --
Гэта дрэў прамоклы парасон.


Рецензии