Ночное августовское настроение

Начны  жнівеньскі  настрой.
***
Пад  вечар  завітаў  у  госьці  Сум.
Сядзім  на  лоджыі,
пьем  каву,
смалім  цыгарэты...
На  горад  хмары  шэры  дождж  трасуць,
ля  тэлебачара  сядзіць  мая  кабета.

Уцюрылася  ў  нейкі  серыял,
пра  нешта  там,
што  мне  і  нецікава...
Паклікала, і  я  каб  зазірнуў.
Я  не  пайшоў,
са  мною  Сум,
і  цыгарэта  з  кавай.

Цячэ  павольна  думкавы  настрой,
разшмыганы, 
як  хмары  ў  небе...
Сядзім  расслабленна, утрох –
Ноч, Сум, і  я.
І  нам  нічога  не  патрэбна.
*+*
24  жніўня 2014 г.


Рецензии
Прывiтанне! Дзякуй за "тэлебачар";)

Вершы   25.08.2014 12:08     Заявить о нарушении
Вышэй нос! Дрэннае надвор'е- часовая з'ява!

Вершы   25.08.2014 12:09   Заявить о нарушении