Маланка
Мая ж ты навальніца,
навошта ж ты такая,
без сораму блудніца?
Табе ўсё ў небе б лётаць,
пад знічкі фарбавацца .
Збіраць натоўпы лёсаў,
у хмары – ночкай звацца.
З дубоў збіраеш подаць,
з такіх, каб з жалудамі,
апошнімі што ў полі,
як тыя магікане.
Няма на хмарах зорак!
(Пранеслася маланка)
Грыміць, парада Бога, -
маліся – знічак мала.
Ў чаргу хутчэй, за месцам!
Дадаў мне гром з нябёсаў.
Без месца будзе сэнсам
жалуд апошні, плённы.
Працягнецца гадзіна
якім-небудзь стагоддзем, -
і ўбачаць нашы нівы,
маланкі з знічак вольных.
На выяве метэарытны дождж. У мяне няма такой апаратуры для здымкаў
Свидетельство о публикации №114082308569
Владимир Кабердин 10.12.2014 18:58 Заявить о нарушении