Як лёгка можна стаць паэтам

Як лёгка можна стаць паэтам -
Каханне ў сэрца і ўпярод!
І расцвітае Шчара летам,
Ды так, што дзівіцца народ!

Ды так, што неба расцвітае,
І вее водар ад ракі,
Бо бачылi, як ён кахае,
На Шчары можа й рыбакі.

Бо не клявала рыба ў поўдзень,
А паглядзець на што - было.
Няхай жаданне аб тым пойдзе,
Каханне каб заўжды цвіло!

Каб, можа, і закаласіла,
А можа - прынясло й плады,
Каб была добрай яго сіла
Ды ў шчасці каб ішлі гады!

Бо шчасця большага не ведаў
І нават ведаць не хачу,
Калі з каханаю бяседу
Вяду у вечар і ў наччу!

Калі цалую грудзі, вочы,
У месяца зіхценні стан,
І ёй адной нясці ахвочы
Тых пацалункаў акіян!

Бо прыгажэй кахання ў свеце
Ніхто і бачыць больш не будзе,
Аб ім мы песні будзем пеці,
Пісаць раманы будуць людзі!

Нават калi пад зорным небам
У Нёман Шчара будзе плыць,
Каханнем, як "насушчным" хлебам
Усё жывое будзе жыць!


Рецензии