Прадчуванне меладрамы

I пахмурны халодны колер
Пранiкнённы змянiу блакiт
Голас Ваш мяне супакоiу
З мiлiёнау, ды не такiх.

Так... вялiкасць, так... выпадковасць...
Усё на месцы: i форма, i змест.
I пахмурнага неба колер
У колер чорны прiнёс пратэст.

Так. Вам гэтага не хапае -
Не цярпiце паклёпы, гвалт.
З Вамi разам ключы i пашпарт,
I сяброуства яшчэ пры Вас.

Да Саковiча, у нядзелю,
Прыдзiце у калектыу,
Бо з узростам Вы засядзелiсь
I нiякiх няма перспектыу.

Па званку, быццам дэпутату,
Вы званiлi кiраунiку:
"Рэч у сабе, i нi так багата,
Бо належыць рабаунiку".

Меладраму з першага разу
Прадчуваю я не здарма -
Вы паставiлi мне дыягноз,
Зняушы тое, чаго няма.

О! Пахмурны, халодны колер
На кашулi, красоуках, вачах...
Дзе катаецесь Вы, у наваколлi -
Велатрэкам змярая час?


Рецензии