Неяк холадна без цябе!

Неяк холадна без цябе!
Неяк пуста ў душы і цёмна!
Бо сяджу, так..., адзін сабе,
І  што будзе далей - невядома...

Можа заўтра падарыць Бог
Мне на верасень месяц візу
І прысніцца мне родны парог,
І рака,што плыве паблізу!

Можа пойдзем з табой у грыбы.
У апенькі, ці можа ў лісічкі,
І не будзе ў вачах журбы,
Бо зіхцецьмуць як тыя знічкі!

І абдыме нас с табой лес,
Ад вачэй ад чужых заслоніць.
І ніхто болей, нават прагрэс,
Нашых мар нам не забароніць!


Рецензии