Мая Айчына
І човен, што па воднай роўнядзі плыве,
І тыя, што на беразе, саборы,
І пачуцце, што ў душы жыве.
Мая Айчына – сонца ў ясным небе,
Сцяжынка, што вядзе да роднай хаты.
Другой такой Айчыны мне ня трэба,
Бо толькі тут душа імгненнямі багата!
Мая Айчына – гэта мая мова!
Але… на жаль, мы сталі забываць…
І роднае спрадвеку слова
На чужароднае паўсюду замяняць.
Але глыбока недзе там у сэрцы
Яно жыве! І тым яскрэй гарыць,
Калі з табою побач застаецца.
Не дайце мове нашай век аджыць!!!
Свидетельство о публикации №114082200708