Сентенция Рода

МінскіЯ  Хронікі.  Сэнтэнція  Роду.
***
Каб  не  было  сумЯтні  ў  думках,
каб  безладзі  у  справах  не  было –
ідзі  аднойчы  выбраным  кірункам,
жыві  ня  сОгнутым  ствалом.

Укаранайся  у  Радзімы  глебу,
цягнісь  як  Дрэва – да  сьвятла.
І  хочаш  Жыць – тады  патрэбна,
каб  Мэта  у  цябе  была.

Бо  Жыць, то  гэта – не  пражыць  на  Свеце,
праіснаваць – ці  быў, ці  не...
Адказнасць  мець – перад  сваімі  дзецьмі,
каб  не  таўкліся  у  гаўне.

Каб  паміналі  шчыра  бацьку,
што  не  хаваўся  у  кусты,
калі  на  Хату  йшло  Нянасьцце,
і  паўставаў  супроць  лухты.

Вучы  ня  словамі, а  Справай,
дзяцей  сваіх – дзеля  Жыцця.
І  ганарыцца  Родным  Краем
дапамажы  сваім  дзіцям.
*+*
22  жніўня 2014 г.


Рецензии