Адмарылася.. , аджылося...
I ў вырай з летам адляцела.
Прабач за ўсё, што адбылося!
Я так хацеў, ты так хацела!
Прабач сустрэчы да світання,
Твой стан у месяца святле.
Прабач мне позняе каханне!
Бывай! Я пражыву ў імгле
І неяк дажыву да скону.
Праектаў - непачаты край!
Кахання аддаю карону -
Ты фея, ты і выбірай
Каму яна да твару будзе?
Каму уздзенеш на чало?
Каб не судзілі цябе людзі
І ўсё па совесці было.
Ты пішаш: "Ты ўсім патрэбен!"
А хто, скажы, патрэбен мне?
Каб раніцой стаяў мой грэбень
І ты была б не толькі ў сне!
Каб удыхаць і водар цела,
І слодыч тваіх вуснаў піць,
Каб так кахаць, як ты хацела,
Каб і жыццё с табой забыць!
Каханая! Не месца здзекам
Там, дзе жывая кроў цячэ!
Хацеў бы стаць я Чалавекам!
З табою стаць мне ім лягчэй!
Свидетельство о публикации №114082200126