Да Балтыйскага мора
Праз сьпякотны жнівень,
грукат цягнікоў,
людскія натоўпы,
праз гоман вакзалаў
і пыл дарог
я іду да цябе.
Я іду да цябе
праз ціхі парк,
дзе шапацяць гаманлівыя
сосны
ды скачуць гнуткія цені
па зьвілістых сьцежках.
Я іду да цябе.
Я іду да цябе
так доўга,
што, здаецца, гэты шлях
ніколі
ня
скончыцца.
Але я іду да цябе.
Я адчуваю твой водар.
Я чую сьпевы тваіх хваляў.
Я бачу, як хаваецца крохкая ракушка
ў цёплых дзіцячых далонях.
Я іду да цябе.
І вось ты выскокваеш да мяне
з-за ўзгорка,
як каханьне выскоквае з-за вугла
да Майстра й Маргарыты
ў рамане
Булгакава.
Я прыйшла да цябе.
Басанож іду па гарачаму пяску.
Ногі кранаюцца
ядвабнай прахалоды вады.
Ад салодкай хьвіліны
спатканьня
й сонечнага паветра
кружыцца
галава.
Павольна крочу наперад.
Кідаюся ў мякькія абдымкі
тваіх ласкавых хваляў.
– Прывітаньне, каханае.
Пацалункам на вуснах
застывае
марская соль.
– Ш-ш-ш… Прывітаньне…
(8.08.2014-12.08.2014)
Свидетельство о публикации №114082100797
Сечко Игорь 03.07.2022 12:27 Заявить о нарушении