А мае наказы вы дауно забыли
Жыццё ўспамінаю згоднае з прыродай
Было тут калісці поле, сенажаці
А цяпер балоты на зямельцы маці
Альха із вярбою выперлі да неба
Ніхто тут не сее не збірае хлеба
І не родзіць бульба не расце капуста
Толькі хмызнячыны прарастаюць густа
Вужакі, гадзюкі звер блукае дзікі
Ліха крэхчуць жабы качак чуваць клікі
Ходзіць дзік з дзічыхай выя табун воўчы
Разгульвае ліха тут у дзень і ў ночы
Скукуе зязюля адвечнае ку-ку
Ад яе пазнаеш калі скончыш муку
Асака, чароты гніюць прэюць лісце
Хіба ж было гэтак сябар мой калісці
Тут пшаніца з жытам І авёс з гарохам
Як сцяна стаялі з аграномам лохам
Плавалі камбайны караблямі ў моры
Трактары аралі Ім свяцілі зоры
Раскажы нам Божа што Ты тут задумаў
Што ў Цябе за планы І хто іх прыдумаў
Гасподзь утамленна гляну мне ў вочы
Мне з вамі змагацца няма болей мочы
На зямлі жывёце вы ваўкамі людзі
Выбар свой зрабілі самі сабе суддзі
Па маім законам вы жыць не жадалі
За ўладу грошы войны развязалі
Па душэ вам дзьявал І яго параткі
Служыце яму вы ўсе без аглядкі
А мае наказы як вам жыць тут трэба
Вы даўно забылі І закрылась неба
© Copyright: Станислав Тарашкевич, 2013
Свидетельство о публикации №114082105806