Верш прасвятляе нам душу!

Дасць Бог і добрымі сябрамі
Мы дажывем свой кожны век
Так, як яго абралі самі,
Каханы ты мой чалавек!

Павер,ад вершаў не дурэюць.
Верш прасвятляе нам душу.
Вершы ж чытаць не ўсе умеюць,
Ты любіш іх, табе й пішу!

Няхай парою ён няскладны,
Ды прасвятляе думак ход.
Бо, ведзьмакам непадуладны,
Наш лёс ён бачыць напярод!

Прабач, каханая,  я знаю,
Што часам верш гаючы мой.
Наскрозь і душу працінае,
Не спала каб, была  жывой!


Рецензии