Ассоль!

Ассоль!
Ассоль!
Ты - ветразь мары
На сіняй гладзі акіяну.
Цябе адну шукаць я стану.
І не паверу ў злыя чары,
Што развядуць і нас!
Дазволь
Мне марыць і далей,
Ассоль!

Ассоль!
Ассоль!
На брыганціне
Твой ветразь алы - знак любві!
Ён быццам кажа:"C'est la vie!"
Чакай і вер,
Тады не згіне
Каханная твая!
Дазволь
І далей марыць мне,
Ассоль!

Ассоль!
Ассоль!
Як век наш міне
Па сіняве бязмежных вод
У край надзей,
За годам год,
Адзін шлях будзе брыганціне -
К табе каханая!
Дазволь
Плысці к табе адной,
Ассоль!


Рецензии