Нешта на iдзiш
Адна запела цiха нешта на iдзiш.
Той голас несканчаемага болю
Пачуе толькi пачарнеўшы крыж.
Ад спеву гэтага здранцвелі хмары,
Схавала сонца свой ружовы твар.
Паклалі дзевак быццам на ахвяры
І нават слова не прамовіў гаспадар.
Прайшлi гады, пшанiца каласiцца,
Там дзе яны ляжаць - вятры сваё пяюць.
Здаецца - “дзеўкi”, а быць можа снiцца
I як такое, не пачуўщы, прамiнуць.
Сяргей Брандт, 18.08.2014
Свидетельство о публикации №114081900801