Шчасце год былых
Р.Бёрнс
Забыць усіх, з кім сябраваў,
Не ўспамініць пра іх?
Забыць усіх сваіх сяброў
Шчаслівых год былых?...
За тыя светлыя гады,
Мінулыя даўно,
Дзяцінства сябар дарагі,
Падымем па адной!
Пінтовы кубак налівай
І я напоўню свой,
І вып'ем ад душы давай
За прыязнасць з табой.
За ўсё, мінулае даўно,
За шчасце год былых,
Падымем кубкі, мілы мой,
Дружбак мой дарагі!
Мы разам бегалі з табой
Па выспах у дзьмухаўцах,
Адольваў потым кожны свой
Жыцця нялёгкі шлях.
Таўкліся днямі ў ручайку -
"Ганялі караблі"-
Марскія грозныя валы
Нас потым развялі.
Мой дружа верны,- вось рука!
Давай хутчэй сваю!
Кахання першага мацней
Сяброўскі наш саюз.
За ўсё, мінулае даўно,
За шчасце год былых
Падымем кубкі, мілы мой,
Дружбак мой дарагі!
Свидетельство о публикации №114081905421