Вiллi выгнау самагон...
R.Burns
Шмат самагону ў Віллі зноў,
Роб з Аланам "зірнуць" зайшлі-
Піць, як яны, ўсю ноч майстроў
Хрышчоным светам ці б знайшлi!
-Зусім не п'яныя мы,не,
Трохі пад мухаю,бадай;
Певень спявай, днее няхай -
А нам усё першака давай!
Нас ёсць тут трое акурат:
Тры малайцы - весялуны;
Такіх начэй мы мелі шмат,
Верым - не скончацца яны.
Вунь месяца знаёмы рог
Так ярка ззяе ў вышыні,
Выманьвае нас за парог,
Мігае, каб дадому йшлі.
Хто першы скажа, што пайшоў,
Той - раганосец і казёл!
Хто першы зваліцца пад стол,
Той сярод нас траіх - кароль!
Свидетельство о публикации №114081808593