Прыцягненне
Ёсць прыцягненне сэрца і душы,
Якія мы бяром з нябёс, ад Бога,
Ад песень тых, што пішам у цішы.
Ды хто сказаў, што маем мы пачуцці?--
Яны даўно закладзены ў людзей.
І нават суддзі на судзе -- не суддзі,
А проста пераказчыкі падзей.
Сцэнарый лёсу мы нясем з маленства --
Наш кожны крок знаёмы для зямлі.
Не лечыць нашы душы духавенства,
Бо вернікаў у нас даўно звялі.
А што царква? -- малільны дом, не болей,
Дзе кожны поп дрыжыць за свой прыход:
Іграе ён святога служкі ролю
І пасля службы лічыць свой даход.
Не веру я царам і тым, хто лічыць,
Што Бог дае ўсім нам адзіны шанц
Пражыць гады дастойна, маляўніча,
І што няма друга шанцу ў нас.
Заўсёды выбар ёсць... Вось толькі людзі
Забылі шлях, якім яны ішлі:
Даверылі свой лёс царам і суддзям,
Усім, хто выйсця з цемры не знайшлі.
Свидетельство о публикации №114081700588