Багач

Калі ты набраўся грошай - ты магутны, ты багач!
Аб адным мы цябе просім, толькі нас ты не ху*ч!
Мы твае рабы ў полі, на заводах мы рабы!
Дай нам толькі троху грошай і што хочаш нам рабі!

Прыпеў:
Мы твае рабы,
Што хочаш нам рабі!
Грошай троху дай
І ніколі не памірай!

Аграгарадкі ўсюдах, шчасьце ўва ўсіх вачах!
Грошы нам даўно не трэба - будуць хай ў адных руках!
Табе зверху бачна лепей: як, куды і дзе суваць!
Нам падкінь на лусту хлеба, каб зусім не галадаць!

А як мы пад'еўшы троху - можам мы ўсё сцярпець!
Выканаць любую працу, пад любыя дудкі пець!
Не пажалімся ніколі і на плошчу ні нагой!
У нас бульба ёсць да хлеба, наш багач ты дарагой!

Прыпеў.


Рецензии
Ya bachu vy plan pa naryhtoutsy bul'by vykanali! Tsyaper vy nya zmozhatse pamertsi ad golada! Slava Bogu! Ya ne takoye perazhyu paslya vayny! Viktar.

Виктор Коновалов 2   12.05.2016 16:19     Заявить о нарушении