Мы - адно цэлае

   

Гудзе на лугам шэры авадзень,
Каровы пнуцца гуртам да вадзiцы.
Сцяжынка порхаўкай дымiцца,
Звычайна доўгi на падзеi дзень.

А жыта скошана - багаты ўраджай
I копны жоўтыя амаль да пералеску.
Яшчэ нядзелька i “Дажынкi” сустракай
Ад сэрца шчырай беларускай песняй.

Арнамент наш, ён назаўжды святы,
У блакiтным небе чырвань на зялёным.
Мы адно цэлае - дзяды, бацькi, браты...
Буслiны клёкат кожнаму знаёмы.

      Сяргей Брандт, 16.08.2014               


Рецензии