Мелкае зярно
Мелкіх тэм.
Чула ацэнку такую.
Не згодна з тым.
Ацэнку я бракую
Мелкае, бытавое,
Нязначнае,малое,
А калі добрае яно,
Дык дабра зярно
Стане ўдалое.
Дапамажы таму
Хвораму каню
Ці цяляці.
Адназначна - дзіцяці!
А хоць і Космас
Рукамі абняці.
Сябе Кафка ды Гогаль
Мала цанілі,
Калі так змаглі:
Свае кнігі палілі.
Калі б я
Сучасніцай была,
То мо б іх упрасіла:
Кніжка - то моц і сіла!
Я скупая,я жыла.
Сваё мелкае цаню.
Хоць капейку -
Назначаю цану.
Чуеш,трашчыць,трашчыць
Паленне-клён.
Яму не баліць,
А творчы плён,
Ой,гарыць,гарыць!
Свидетельство о публикации №114081607336
Ольга Аксенник-Мисевич 22.10.2014 12:04 Заявить о нарушении