Каштоуныя металы, або якiм бывае золата
Бо "Завушніцы"падарыЎ,
Проста так аддаў -
Дзяўчатам усім
У душу запаў.
Галасамі "Песняроў"
"Завушніцы" звіняць.
Трэба ў прадаўцоў
І мне спытаць.
Дакладна такія,
Каб і мяне любілі
Людзі не злыя,
А злыя каб забылі,
Дзе я і ёсць.
Каб на свеце,
"Татарын"- госць
Мяне не прыкмеціў!
Кажу, што не мела
Залатых завушніц.
Аж душа млела
Каля званіц
Золата сусальнага,
Подзвіга Сусаніна.
Душы яго золата
Лёсам змолата.
Каму быць героем.
Каму хрысціянінам,
Не дае супакою
Залатая пуцявіна.
Рук залатых
Таксама не маю,
Няма і пярсцёнкаў такіх,
Таму і не здымаю,
Бо няма чаго здымаць.
Па локаць срэбных
Рук таксама не мець,
А для пальцаў зрэбных
Сыйдзе і медзь.
Але і медзі звінець,
Хоць бы і сіпець:
Каравай, каравай!
А ты рот адчыняй,
Адчыняй ды чытай,
Хоць па складах.
У вершах - ад і рай.
А хто з імі ў ладах?
Мая медзь, мядзянка,
Сатыра - грымучка,
А лірыка плача,
Як рана- пякучка.
Пачуццяў залаты злітак
Па свеце шукала,
Ды з кахання нітак
Суровых насукала.
І сяброўскі парыў
Нейяк астыў.
То было срэбра -
Цяпер холадна рэбрам
Без рыцарства сяброў
Высокароднага,
Ды мая кроў
Паходжання народнага.
Буду нейяк трымацца,
Адно толькі ўпяцца.
Ды не можа быць,
Каб мне без золата жыць!
Але золата маё
Па свеце ходзіць,
Крычу: алё! алё!
Ды за нос водзіць.
Ну ,няхай і нос.
Пірсінг і ў носе
Залатою кнопкай
Заблішчыць, як калоссе.
Прабачце, што метафара
Не сціпла стракацела,
Быццам машыны фара
Блішчэць золатам хацела.
Свидетельство о публикации №114081607118