Зводня
У доме будзе нявестка.
То сын, сын
Забівае клін.
Калі ж свякроўка
Стане сяброўкай,
То трэба,трэба
Крыкнуць да неба.
Саромся,бядак,
Бо што норма,дак
у нас выключэнне -
Вось такое значэнне.
Муж працуе,махае,
А жонка не дапамагае,
Бо мо малое качае,
Дык суседка пад"ядае.
Адразу бяжыць "далажыць":
Што?Робіш адзін?
А дзе ж яна?
І прыходзіць чыйсьці сын
Паўнюткі зла.
А калі здараецца
Жонцы тузацца,
Валтузіцца адной,
Дык падпаўзе змяёй:
Што?Робіш адна?
А дзе ж ён?
Калі ж не дурна галава,
Дык жонка раскусіць,
Што суседка-злаедка
Зводзіць іх і хлусіць.
Каб здохлі зводні!
Каб здохлі дурні!
Каб забылі ўсе
Іх дзень хаўтурны.
Можа, пазналі
Якую кралю:
Суседку ці залувіцу,
Ці якуюсць шчэ дурніцу?
Вам жадаю дабра.
Не нажывіце сабе гарба.
Бо страшней за горб
З дурнем весці торг.
Дурань і ёсць той горб.
Каб жылі адно
Харошыя людзі,
Дык сто гадоў
Дыхалі б грудзі.
Свидетельство о публикации №114081606633