Пуз - туз
Вырас гарбуз,
Ды не ў агародзе дзе,
А на жываце.
З пузам,
Як з грузам,
Не будзеш у карагодзе,
Бо ўбачаць усе!
У хуткім руху,
Каб пацярухай
Рассыпаўся жывот,
То не было б нягод.
Ды на няшчасце,
Тоўстыя напасці:
Не пахудзець,
Стану не мець
Атрымаў пуз
У сватах гарбуз,
Ды ён у гуморы:
Песціць пуза на моры.
Але не пра нас
Пуз Апанас.
Ён не толькі пуз -
Ён яшчэ і туз.
У жыцці песта,
Але дзе нявеста?
Трапілася такая,
Што пачуцця не мяняе.
Трапілася адналюбка
Маладая Любка.
Туз на тлушч
Зусім не хворы:
У яго ўжо
Кілаграмы-абновы.
Цэнтнер вагі
Не падымуць вагі.
Набірае другі.
На ляжках ужо кругі.
І не хлусі пра абмен рэчаў,
Не хлусі пра абмен -
Гэта так недарэчы:
Бачыла, як ты еў.
Свидетельство о публикации №114081606206