Крыуда кветак
Ружу дай.
Другая агарошвае:
Наступіў край!
Рамонак не цвіце,
Той, каляровы,
Што дала ты мне
У кульку папяровым.
Сказаць мне хацелася:
У цябе,дурніца,
П"янка не падзелася,
А кветка-сястрыца
Любіць цвярозых,
Душой прыгожых.
Трэба яе паліваць,
Яшчэ і размаўляць.
Касачу кажу:
Табе гожым быць,
Ты,мая шакаладка,
Дзеля цябе гарыць
Сонца аладка.
І вяргіня не загіне,
І цюльпан бы пан,
На такой зямлі
І кветкі каралі.
Зелле-павіха
Кветак не абаўе.
Дам яму ў вуха,
Нас не абмане.
Расціце,кветкі,
Красуйце белым,
Як дзяўчына-дзетка
Ва ўзросце нясмелым.
А яшчэ, яшчэ
Кветка чырвоная
Агнём пячэ,
Гаварыць здольная.
І кажа ўсім
Гультаям-"кветкаводам":
У вас згасне зусім
Наша парода.
У вас двары,
Што і не гавары!
Гультай-прыблуда,
У цябе я не буду.
А ў мяне яна цвіла
Па сваёй ахвоце,
Ды пайшла з двара
Па маёй дурноце.
А ў мяне яна цвіла
Доляй каляровай,
Каля майго двара
Велічалася каронай.
Расцвітай, расцвітай,
Кветкавы рай,
Каб нагой аж чапляцца,
Каб так мякка,
Што і не абувацца.
Каб кветкавы дыван
І нага,як пан!
Яшчэ нос і вочы,
Цьфу,каб не сурочыць.
Свидетельство о публикации №114081605847