Размова аб кветках
Люблю кветкі белыя,
Яны быццам сняжыны
Ціхія, нясмелыя.
Да іх ідзеш
І быццам вады,
Сасмяглы,
Пап"еш.
Яшчэ казала жанчына:
Мала каторы мужчына
У душы кветкавод:
Мужчыны - інакшы народ.
А муж мой падыйдзе, глядзіць,
Як кветка белая,ой!
Свет дзівіць.
Слухала размову,
Бы верш гучаў,
Бы ў нейкую змову
Белы свет уступаў.
Абяцаў квітнець мне
Маладосцю,дабром.
Абяцаў квітнець сабе
Кілімам-дываном.
Белым-белым кілімам.
Не кажучы пра зіму.
Свидетельство о публикации №114081605426