Эх, эколаг!
У завязаным пакеце
Шпурнулі на брук-асфальт
Дарослыя,не дзеці,
На хаду з машыны.
Які моцны ўдар!
Аж парваўся пакет
На кольвек сантыметр!
У канаву скаціўся
Пакет і задыхаўся.
Толькі страшна шавяліўся
І выгінаўся.
Кацянят ратавала
І сябе дакарала,
Што я не баец
МЧС,не спец.
А другая дурная
На гарышчы кацяня
Тры дні трымала.
Каб смерць узяла
Галодная.
Колькі я ні прасіла,
Ды мяне не пусціла.
Тры дні яно крычала,
Мне сэрца рвала.
Я злыдню дурному
Пячатку Каіна на руку,
(Гарачым жалезам)
Што рабіла другому
Смяртэльную муку.
Хто паветра пашкадаваў,
Таму і задыхнуцца,
Хто голадам цкаваў,
Таму ад голаду курчыцца.
Цары прыроды!
Не рабіце нягоды,
А брацці меншыя
За нас не горшыя,
Ды яшчэ малыя,
Бездапаможныя,
Кацяняты сляпыя,
Чароўна прыгожыя.
Мая жальба эколагу,
Заява прававеду:
Узялі ў аблогу
Такія вось беды.
У!Каін!У!Хам!
Ваша адроддзе
З тоўстым кулаком,
Але годзе!
У кватэры камп"ютар,
І нават Інтэрнэт,
Ды жывым закапае
Канібал-самаед.
Чаго пасталі?Ідзіце.
На кацянят глядзіце,
Мёртвых ад вашай рукі.
Мёртвых ад вашай рукі.
Іх аплачуць,аплачуць
У блакітным небе
Нашы жаўрукі.
Зрабіце,людзі,што,
Зрабіце,нашчадкі Адама,
Каб не было
Ні Каіна.ні Хама,
Ні Каіна! Ні Хама!
Свидетельство о публикации №114081604660