Народу Украiны
Вельмі вінавата:
( Абкручвала рану)
Вось ляжу, не ўстану...
А пякучка-ёд
Рабіў налёт:
Інфекцыю знішчаў,
І ён быў праў.
Не мірна, не мірна
Нават у сне!
Нікога нідзе
Вайна не абміне.
Егіпет,Ірак,Лівія
Пад вайны ліўнямі.
Імі зямля
Паліта ўся.
Палітолаг многа
Інтарэсы тлумачыць,
Ды вайна-аблога
Ўсё свінячыць.
Будзе мала,
Скупа будзе хлеба,
Бо міна ўпала
І паранена глеба.
У бежанкі-маці
На руках малое.
Не ў сваёй хаце
Жыццё благое.
Не чапайце ж людзей
З бядою ў сэрцы!
Яны туляць дзяцей
У глыбокай паняверцы.
З грыўняй адной
У пустой кішэні,
А ў тоўстым кашальку
Грошай па мяшку,
Ды з"есць вайна
Спонсараў заўзятых,
Вернецца народ
Да спаленай хаты.
І так будзе,
Як хоча народ,
Простыя людзі,
А не багаты зброд.
У майго пяра
Почырк няўклюдны,
Ды спявала я
песні падблюдны.
І вынулася, вядома,
Не хусцінка-слязінка,
А хлеба ядома
Хрумсткая скарынка.
Знак мірнай працы
Маёй Айчыны.
Мае вершы-папараццы
Няхай будуць пачынак.
Каб спявалі птушкі:
Ціўкалі, шчабяталі,
А не гарматы-пушкі
Жыццё забівалі.
Танк стаяў калісьці,
Як ганаровы паставы -
Яму з пастамента сыйсці
І быць у баі.
Такога ні прама,ні крыва
Рэальнасць не ведала,
Каб музейнае дзіва
Па полі бегала.
Хваляванне гоніць,
Не магу быць спакойнай.
На Украіны гонях
Вайны гарцуюць коні.
І Шаўчэнка Тарас,
Гледзячы на Украіну,
заплакаў бы не раз,
Бо цяжка яе сыну.
Як аплакаў Давід
Смерць Іанафана:
Знік жыцця твайго від,
загінула аружжа бранна.
І паэтычны "Плач"
У "Слове..."знакамітым.
Вайна,як кат-палач,
Смерццю абліта,
І не чуе плач.
Годзе!Годзе!У народзе
Дабро будзе.
Будзе дабро.
У казцы ж яно перамагло!
Свидетельство о публикации №114081603773