Беларуская мова, або хто яе саромеецца
Бач, як мова мая
Не хоча паміраць,
не хоча,не хоча,
Як і я.
Чуеш, яна гучыць
Сярод вершаў маіх.
Яе не адлучыць
Ад грудзей сваіх.
Яна ж маўчыць,
Нікому не мяшае,
Калі другая гучыць,
Дружалюбна ўступае.
Здаецца,і забыла,
Не пішу на ёй ужо колькі,
Ды сэрца заныла
Ад беларускай гаворкі.
Бліснула яна залацінкаю,
Тоненькай нітачкай,
Ціхмянаю дзяўчынкаю
У белай світачцы.
Да цябе звяртаюся,
У людзях смела гавару,
З пасміхачамі паквітаюся
На іх жа галаву.
Няхай аглядаюцца,
Як спуджаныя авечкі.
Гэта ж пужаюцца
Душы скалечаныя.
Яна пакалечана
Светам другім,
І не ўкленчыла
Перад родным,сваім.
Свидетельство о публикации №114081603130
З бясконцай павагай,
Андрей Ястремский 17.08.2014 10:00 Заявить о нарушении