Мары дзеда
Ён зусім бедны і старэнькі
Аддаўшы працы ўсе сілы
Жыве адін як куст пахілы
Жыццё пранеслася маланкай
Юнацтва ўсё прайшло за шклянкай
Ён піў гуляў і вясяліўся
Заўжды матэрыі маліўся
Цяпер ціхутка па дарозе
Не знае сам куды пляцецца
Так размаўляючы з сабою
Шукае месца дзе падзецца
Ён не любуецца красою
Гамоніць толькі сам з сабою
Сустрэча з горачкай маленькай
Замешка той душэ старэнькай
Нашто жыццё Бог пасылае
За грэх які мяне карае
І як душа грэх адмывае
Сам у сябе бядак пытае
Жыццё маё было ўсяка
Бывала жыў я як сабака
Ніколі Богу не маліўся
Цяпер вось толькі спахваціўся
І вось здабытак пажынаю
Зусім я мала памятаю
Жыву адзін што ў полі вецер
У шалёным гэтым белым свеце
Жыву я з марамі такімі
Напраў нас Божанька за тымі
Хто ў рай дарогу к табе зная
Хто бедным грэшным памагае
Свидетельство о публикации №114081602773