Калi я дапiшу апошнi верш

Калі я дапішу апошні верш
І зоркай яснай у небе загаруся,
То я, хутчэй усяго, найперш
Твайго акенца светам дакрануся.

І я адтуль, калі б ты не пазваў,
Збягу, каб атуліць цябе пяшчотай.
Я ўсе зраблю, каб ты не сумаваў,
Не будзе для мяне гэта турботай.

Я абдыму аблокамі твой дом,
Ахоўваць буду я тваё жыццё.
Хачу, каб адчуваў ты зноў і зноў,
Што не пагасла наша пачуццё!

Ну а калі ты скінеш ланцугі
І зоркай да мяне падымешся на волю,
Цябе сустрэну я, мой дарагі,
Каб не развітвацца з табой ужо ніколі…


Рецензии