Мы усе незалежна ад росту-узросту...

Мы ўсе, незалежна ад росту-узросту,—
заўсёдныя школьнікі (ці шкаляры?).
Расцём і ўзрастаем —  складана і проста —
у сталых дарослых — з малечы ўнутры.

І тым, хто асвойвае першыя крокі,
і тым, хто апошнім гады аддае,
жыццё прапануе каштоўныя ўрокі,
і кожнаму колькасць і тэмы— свае.

Штодня іспытуе: на блізкіх і родных,
на дальніх і малазнаёмых чужых...
Адна асаблівасць —  штодня неабходна
праводзіць аналіз памылак сваіх.

І ўсё, нажытое праз розум і сэрца,
як праз дасканалы рэнтген прапускаць —
і ці адчыняць дабрадатнаму дзверцы,
ці наадварот, ад бяды замыкаць.

Ад самага першага да выпускнога—
ўсе класы павінны мы дбайна прайсці,
і вывучыць светаўтварэння асновы,
і сэнс існаванню зямному знайсці.

Засвоіць навуку на грані мастацтва:
як жыць чалавекам на грэшнай замлі
і ў той жа час вобразам Божым застацца —
крынічкаю веры-надзеі-любві.

Нам лёс дасылае настаўнікаў розных:
і мудрых, і глупых, і добрых, і злых,
каб загартаваліся яваю крозы
і сталі вастрэйшымі зрэнак і слых.

Трапа ўдасканалення — вопыт і праца.
На ёй нас штодня выпрабоўвае Бог.
Давайце ж старанна  ў нябёсы ўздымацца —
па вузенькай тропцы —  у горні чартог!


Рецензии
Как я люблю Ваше творчество, Лаззаро! В каком состоянии нужно находиться, чтобы видеть мир так же, как видите его Вы, сопереживать, как сопереживаете Вы? Где Вы берёте силы, чтобы так гореть?
Большое-большое спасибо за творчество!
С уважением, Ирина.

Ирина Жизневская   14.08.2014 22:34     Заявить о нарушении
А я написала и про рифмы, помните, договаривались? Почитайте что у меня получилось☺

Ирина Жизневская   14.08.2014 22:35   Заявить о нарушении
Дзякую, Ірыначка, але не будўем перабольшваць.:—))))))

Лаззаро   14.08.2014 22:41   Заявить о нарушении
Дзякую, Ірыначка! Вельмі прыемна пісаць, калі гэта кімсьці запатрабавана.
Але ж не будзем перабольшваць...
:—)))))))

Лаззаро   14.08.2014 22:42   Заявить о нарушении
Я никогда не принимаю решение, пока не почитаю Ваши Произведения. Хотя уже наизусть знаю любимые. Удивительно Ваше творчество... Оно даёт силы... Удивительный Вы человек... Вы любите человека, а не то, чем он кажется...
Спасибо.

Ирина Жизневская   14.08.2014 22:53   Заявить о нарушении
Ды не, усе мы людзі, кожны са сваім "шкілетам".

Лаззаро   14.08.2014 22:55   Заявить о нарушении
Кожны "шкілет" — гэта шарм і перчынка ў чалавеке.

Ирина Жизневская   14.08.2014 22:57   Заявить о нарушении