КАСА

Каса прайшлася па дзядах -
Падрэзала карэнні.
Каса прайшлася па гадах,
Па стрэхах, па бярвенні.

Каса скасіла ўсіх бабуль,
Што сеялі і жалі.
Каса страшней шалёных куль -
Яна не мае жалю.

Каса забрала ўсіх дзядзькоў,
Што жыць мяне вучылі.
Яна звініць з усіх бакоў
З нязведанай прычыны.

Па пятках хлешча мне трава -
Каса забрала тату.
Сказала, што і мне пара
Ісці ў другую хату.

Ды я не супраць! - Толькі дай
мне вершы скласці ў копны...
А там - касі мяне, кідай
У вір, або ў акопы.

Прыціхла жвавая каса -
Мянташкай прашаптала:
- Касі, касар, пакуль раса
На травах не прапала.


Рецензии