Дзяцiнста - цэлафанавы пакет

(тэкст песні)

Як ляцела пакетам дзяцінства
Па-над шэрым мікрараёнам,
Над стаптанай футбольнай пляцоўкай,
Пасярэдзіне толькі зялёнай,
Па-над жоўтаю бочкай з квасам,
Па-над яблыняй белым налівам,
Над пачуццем, што смак анансаў
Цябе зробіць бязмерна шчаслівым.


Тваё дзяцінства - цэлафанавы пакет.
Маё дзяцінства - цэлафанавы пакет.
Наша дзяцінства, наша дзяцінства,
Наша дзяцінства - цэлафанавы пакет.

Як цягнуў ты, стамлёны, дадому,
Паламаны свой буслік-велік,
А ў кватэры чакала прыстаўка
І драўляны савецкі целік.
Едзеш з велікам ў цёмным ліфце
І спяшаеш к сваім васьмі бітам.
І вось ліфт адчыняе дзверы
І святлом залатым ўсе заліта.


Тваё дзяцінства - цэлафанавы пакет.
Маё дзяцінства - цэлафанавы пакет.
Наша дзяцінства, наша дзяцінства,
Наша дзяцінства - цэлафанавы пакет.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →