Пытаннi без адказа ад памяркоунага Беларуса

За што туга мяне далучвае ў споведзь.
Ёсць мара, што я лепшы назаўжды.
Душа і цела. Шматгадоў аповесць.
Душа па целе злосна варажыць.
За што такім я ў гыты свет з'явіўся?
Ўнепрыклад веданню, патрэбна як пражыць?
З якой запалкі мой агонь радзіўся?
І да якога вогнішча імчыць?
Куфэрак вед сабраны і адчынен.
Даволі вочак, назіраўшых, што раблю.
Пакорліва як спаць, калі Айчыну,
нібыта дзеўчыну, кахаю і люблю?
Як абыякава глядзець, калі рабуюць?
Ды не цябе? Прымаць, бы не тваё?
Спусціць ў жарт, прапанаваны іншымі?
Здаволіцца існуючым жыццём?
Навошта я паймеў уласна імя,
няўжо гатовы знікнуць ў забыццё?
***
Вось так скарочваю адмераныя дні я.
Вось так развешваю я мары на галлё...


Рецензии