Падаюць зоркi...

Падаюць зоркі ў росныя травы,
Дыямантамі травы ад іх зіхацяць,
Радасна мне ў зялёнай дубраве
Сонца з табой сустракаць!

Над гарызонтам яно ўзнімаецца,
Цёплымі промнямі лашчыць зямлю,
Гэтак жа цёпла ты мне ўсміхаешся,
А я твае вусны сваімі лаўлю...

Наш пацалунак заспела расінка,
Што з лісточка збіраецца долу ўпасці,
А я засаромелася, быццам дзяўчынка,
Шчокі і так ружавеюць ад жарсці...


Рецензии