I будзе...

І будзе вечар, нудны, злосны, шэры...
І дождж ліне, з маланкай на ўсё неба.
І ты ў мае пастукаешся дзверы.
І я табе падам кавалак хлеба.
Тады пачуеш, як душа трапеча.
Тады пазнаеш, што яна - жывая...
А ты ж маю - ці помніш - так скалечыў,
Што нават крыўды ўжо не адчувае.
Хацеў усё - без меры, і без веры...
Ды час настане, ведаю, так трэба.
Ты да мяне пастукаешся ў дзверы,
І я падам табе кавалак хлеба.


Рецензии
Здаецца мне, што многия пакрыужаныя у глыбини душы спадзяюцца, што прыйдзе дзень, кали наш вораг будзе залежыць ад нас, кали яго жыцце ци будучыня будзе ляжаць у нашых далонях...Але ци добра так?

Наталья Кун   11.08.2014 18:13     Заявить о нарушении
А і праўда, напэўна, нядобра, неяк пра гэта не думалася... Дзякую, Наташа! Здаецца, гэтай тэме патрэбны працяг...

Клавдия Семеновна   11.08.2014 18:23   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.