Скарбы. Клады
Скарбы прападаюць і знікаюць,
Бо іх вельмі любяць злодзеі,
Моль і ржа таксама іх знішчаюць.
Ды збірайце скарбы ў небясах,
Бо няма зладзейству там разгону,
Скарб не ператворыцца ў прах,
Не чуваць там залатога звону.
Там, у небе, скарбы не крадуць,
Моль і ржа не точаць іх начамі,
І што людзі ў сэрца пакладуць-
Тое ўсё застанецца там з намі.
Скарб душы ніколі не ржавее,
Не схаваць яго,не закапаць.
Сэрца не ад золата хай млее,
А любоў сумее захаваць.
Не шукайце сабе скарбаў дарагіх,
А цаніце скарб душы сваёй,
І трымайце тое ў думках вы сваіх,
Даражыце вы іх чысцінёй!
Свидетельство о публикации №114080708056